Зараз усе задаюцца пытаннем: ”Што ж ўсё такі адбылося 19.12.2010 ў Менску? І хто за гэтым стаіць? Масква ці Лукашэнка?”
Прааналізаваўшы ўсю нашу гісторыю за апошнія 200 гадоў, адназначна скажу, што ўсё гэта справа рук Масквы. І няважна, ад Лукі гэта былі правакатары ці з Расеі.
Усім добра вядома, хто такі Лукашэнка. Цалкам несамастойная фігура. Да таго ж, яшчэ псіхічна хворая. На такога чалавека можна лёкка ўплываць. Што і робіцца ягоным акружэннем. Паглядзіце, хто займае ключавыя пасады пры Лукашэнку. Пераважна расейцы. Беларусам дастаюцца другасныя пасады - міністр культуры, напрыклад.
Ды і прыход да ўлады Лукашэнкі - гэта справа рук Масквы. Яго 16 год назад паставілі для таго , каб цалкам знішчыць беларускую нацыю.
Больш за 200 год Расея імкнецца знішчыць нас як народ. Але пакуль што ёй гэта не ўдаецца. Здавалася б, пасля задушэння 3-х паўстанняў, пасля татальнай русіфікацыі, пасля сталінскага разгрому беларускай інтэлігенцыі, калі Масква ўж
...
Читать дальше »