16:00 Беларуская мара | |
Паглядзела фільм "Беларуская мара”.Фільм спадабаўся.Умяне такія ж самыя пачуцці ,як і ў героя гэтага фільма. Таксама як і ён, я з радасцю ўспрыняла развал Савецкага Саюза , абвяшчэнне незалежнай Беларусі , вяртанне гістарычных сімвалаў- герба "Пагоня” і бел-чырвона-белага сцяга , і нарэшце мовы.Было мне тады 21 год.Тады здавалася , што ўсё дрэннае канула ў лету , што праз 10 год Беларусь будзе іншай –на вуліцах часцей будзе гучаць беларуская мова.Але ўсе гэтыя мары спачатку перакрэслілі выбары прэзідэнта , калі на іх перамог Лукашэнка.Пасля , тлустай чорнай лініяй гэтыя мары перакрэсліў рэферэндум 1995 года.Калі частка народа прагаласавала супраць незалежнасці Беларусі. Прагаласаваўшы супраць мовы і супраць гістарычных сімвалаў , прагаласавалі супраць незалежнасці .Ня можа быць незалежнай краіна , народ якой размаўляе на мове чужой краіны , народ якой ня ведае сваёй гісторыі. І тады стала зразумела, што народ падзелён на дзве часткі, і у кожнай свая беларуская мара .У адной частцы народа мара -"чарка і шкаврка”.У другой частцы мара- свабода , воля і незалежнасць, мара "прыдбаць свой кут , на векі вырвацца з пакут”. І вось гэтай беларускай мары ўжо больш за 200 год.Гэта мара зарадзілася адразу , як наша краіна была захоплена Расіяй.Гэта была мара Тадэвуша Касцюшкі і ягоных паўстанцаў, гэта была мара Кастуся Каліноўскага .Пра гэта марылі ў пачатку 20 –ст. адрад-женцы .Пра гэта марылі Янка Купала з Якубам Коласам. Менавіта Якуб Колас у сваёй паэме "Новая зямля” выдатна акрэсліў беларускую мару " купіць зямлю, прыдбаць свой кут ,на векі вырвацца з пакут” . Гэтымі словамі Колас хацеў паказаць ,што беларус не з’яўляецца гаспадаром на сваёй зямлі і таму ён марыў быць гаспадаром на сваёй зямлі ,у сваёй краіне .Можна шмат называць імёнаў, чыя беларуская мара – гэта свабода , воля і незалежнасць .Шмат хто марыць "на векі вырвацца з пакут”.Пакуль нам гэта не ўдаецца. Пакуль імперская Расія перакрэслівае ўсе нашы мары , спадзя-ванні.Гэта з падачы Расіі ў нас тут Лукашэнка.Лукашэнка- гэта стаўленнік Расіі , у задачу якога стаіць не дапусціць тут ніякай незалежнай Беларусі.Так, у нас няма ніякай незалежна-сці.Незалежнасць , як я пісала раней, мы пахавалі ў 1995 годзе.У нас ёсць чужынская ўлада , якая як і 200 год назад здзекуецца з беларусаў , не дае нам ўстаць з кален, не дае нам ажыццявіць сваю мару.Ужо больш за 200 год мы ўздымаем паўстанні , і кожны раз іх жорстка падаўляець ўлада.Так, я лічу і Плошча 2006 і Плошча 2010 гэта былі спробы ўстаць з кален , так званыя паўстанні. І яны былі жорстка падаўленыя Расіяй .А Плошча 2010 найбольш жорстка. Адразу пасля 19 снежня 2010 пачаліся зачысткі , пачалося зні-шчэнне нашай эліты.І гэта знішчэнне працягваецца ўжо год , доказ таму - прысуд Алесю Беляцкаму . І таму тым палітыкам , хто змог выехаць на Захад трэба ўзнімаць пытанне перад Еўропай і ЗША , асабліва перад ЗША , што рэжым Лукашэнкі існуець толькі дзякуючы падтрымкі Расіі.Што гэта Расія, рукамі Лукашэнкі, працягвае праводзіць тут гэнацыд беларускага народа.І пакуль ніхто не паставіць Расію на месца наша Беларуская мара не здейсніцца. Таццяна Гомельская | |
|
Всего комментариев: 0 | |
История [7] |
Эканомика [2] |
Спорт
[1]
Обзор главных спортивных событий недели
|
Интересные статьи [3] |
Проишествия [0] |
События [5] |
Телевизор [2] |
Приятного аппетита
[0]
Самые вкусные рецепты Белорусской кухни.
|
Новый год [6] |
Рекламодателям [0] |
Смешное [1] |
Минск, сейчас |
|
Веб-камера: 21.BY | POGODA.BY |