Главная » 2011 Ноябрь 3 » Што здарылася 19 сьнежня ў Менску і хто у гэтым вінавты?
19:02 Што здарылася 19 сьнежня ў Менску і хто у гэтым вінавты? | |
Зараз усе задаюцца пытаннем: ”Што ж ўсё такі адбылося 19.12.2010 ў Менску? І хто за гэтым стаіць? Масква ці Лукашэнка?” Прааналізаваўшы ўсю нашу гісторыю за апошнія 200 гадоў, адназначна скажу, што ўсё гэта справа рук Масквы. І няважна, ад Лукі гэта былі правакатары ці з Расеі. Усім добра вядома, хто такі Лукашэнка. Цалкам несамастойная фігура. Да таго ж, яшчэ псіхічна хворая. На такога чалавека можна лёкка ўплываць. Што і робіцца ягоным акружэннем. Паглядзіце, хто займае ключавыя пасады пры Лукашэнку. Пераважна расейцы. Беларусам дастаюцца другасныя пасады - міністр культуры, напрыклад. Ды і прыход да ўлады Лукашэнкі - гэта справа рук Масквы. Яго 16 год назад паставілі для таго , каб цалкам знішчыць беларускую нацыю. Больш за 200 год Расея імкнецца знішчыць нас як народ. Але пакуль што ёй гэта не ўдаецца. Здавалася б, пасля задушэння 3-х паўстанняў, пасля татальнай русіфікацыі, пасля сталінскага разгрому беларускай інтэлігенцыі, калі Масква ўжо думала, што сумела знішчыць нас як нацыю - у канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў нацыя сумела адрадзіцца. І тады маскоўскае ФСБ знайшло шызафрэніка Лукашэнку, рукамі якога Расея вырашыла працягваць палітыку знішчэння беларускай нацыі. Так, Маскве парадкам надакучыў хворы Лукашэнка, але ёй прыходзіцца яго трываць. Лукашэнка яшчэ не да канца выканаў сваю місію. Аказалася не так проста знішчыць нацыю з 1000-гадовай гісторыяй. У кожнага новага падрастаючага пакалення знаходзяцца людзі, гатовыя змагацца за Беларусь, за годнае жыццё ў сябе на Радзіме. Паглядзіце колькі моладзі 19-22-х гадоў выйшла 19 снежня на Плошчу. А колькі яшчэ 15-17 гадовых хацела там быць, але іх не пусцілі бацькі. Выбары і падзеі пасля выбараў я разглядаю, як "паўстанне” беларусаў, якое зноў задушыла Масква. Успомніце гісторыю: пасля кожнага паўстання, пасля кожнай спробы беларусаў падняцца з кален Масква знішчала нашу эліту, ведаючы, што няма эліты - няма нацыі. І зараз робіцца тое ж самае, што рабілася 200 год запар. Зноў імкнуцца знішчыць эліту нацыі. Але ў 21-ым стагоддзі гэта зрабіць складаней. Зараз не 19 ст. і не 20 ст., калі інфармацыі не было альбо яна была абмежаваная. Сёння трэба біць ва ўсе званы. І давесьці ўсяму свету, што больш за 200 год цягнецца генацыд беларускай нацыі. І генацыд гэты працягваецца і зараз. І Масква не супакоіцца. Яна будзе працягваць знішчаць беларусаў, ператвараючы іх ў пакорнае быдла, каб "седзячы на цвіку” беларус не ўставаў, працягваў сядзець, думаючы, што можа яно так і трэба. Але я веру,што Расеі гэта не удасца. Не змагла за 200 год, не зможа і зараз. Жыве Беларусь. Выток:http://znb-by.org/Artykuly-u-arhive/SHto-zdarylasya-19-snezhnya-u-Mensku-i-hto-u-getym-vinavty.html | |
|
Всего комментариев: 0 | |
Категории раздела
История [7] |
Эканомика [2] |
Спорт
[1]
Обзор главных спортивных событий недели
|
Интересные статьи [3] |
Проишествия [0] |
События [5] |
Телевизор [2] |
Приятного аппетита
[0]
Самые вкусные рецепты Белорусской кухни.
|
Новый год [6] |
Рекламодателям [0] |
Смешное [1] |
Погода
Минск, сейчас |
|
Веб-камера: 21.BY | POGODA.BY |
Статистика
Курсы валют
Облако тегов