Главная » 2011 » Сентябрь » 9 » Валюта ў абменніках з'явіцца пасля 14 верасня
20:34
Валюта ў абменніках з'явіцца пасля 14 верасня

Буйныя дзяржпрадпрыемствы «чакаюць указанняў профільных ведамстваў аб курсе».

Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.

З гэтай даты пачнецца пераход на адзіны курс рубля. Чакаецца, што гэты працэс зойме два месяцы.

У адпаведнасці з пастановай праўлення Нацбанка ад 7 верасня № 368 «Аб здзелках куплі-продажу замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку», на асноўнай біржавой гандлёвай сесіі будуць ажыццяўляцца:

— продаж валюты ў лік абавязковага продажу;

— купля валюты для аплаты лекаў, а таксама для аплаты за пастаўленыя ў Беларусь прыродны газ і электрычную энергію.

Курс з асноўнай сесіі будзе лічыца афіцыйным.

На дадатковай сесіі будуць ажыццяўляцца ўсе астатнія аперацыі. Пры гэтым
курс куплі і продажу на дадатковай сесіі будзе ўстанаўлівацца зыходзячы з попыту і прапановы.


Тэхнічна таргі ажыццяўляюцца так. Абавязковым рэквізітам заявак суб’ектаў валютных аперацый на дадатковай гандлёвай сесіі будзе з’яўляцца максімальны курс куплі замежнай валюты, па якім гэтыя заяўкі могуць быць выкананы. Пры гэтым кліенты павінны забяспечыць наяўнасць на адпаведных рахунках у банку сум у беларускіх рублях, эквівалентных суме заяўкі на куплю валюты па максімальным курсе, указаным у заяўцы.

Нацбанк будзе ажыццяўляць куплю і продаж замежнай валюты на біржы як на асноўнай гандлёвай сесіі, гэтак і на дадатковай.

Нацбанк з 14 верасня адменіць устаноўленыя раней межавыя значэнні абменных курсаў, па якіх могуць ажыццяўляцца купля-продаж і канверсія замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку.


Пры гэта пазабіржавыя здзелкі будуць забаронены. Продаж і купля валюты змогуць ажыццяўляцца толькі праз біржу.

Нацбанк абяцае, што валюта ў абменніках з’явіцца ў неабмежаванай колькасці цягам пары дзён пасля 14 верасня. Ён рэкамендаваў банкам разлічыць так, каб валюты хапіла з ліхвой.

Які курс установіцца, пакуль няясна. Агенцтва «Інтэрфакс» сёння цытавала мэнэджараў буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Яны «чакаюць указанняў профільных ведамстваў аб курсе

» і «пакуль указанняў не атрымлівалі». Як чакаецца, урад абавяжа буйных экспарцёраў прадаваць на першых дадсесіях буйныя сумы валюты, каб забяспечыць стабільную прапанову.

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Тарас Надольны заявіў у пятніцу, што лічыць існуючы афіцыйны абменны курс рубля (каля 5200 за даляр) «эканамічна апраўданым». Ён упэўнівае, што пасля кароткага перыяду спекулятыўнага попыту рынкавы курс вернецца да гэтага ўзроўню. Зрэшты, такія заявы ад афіцыйных асоб краіна чуе ад красавіка, і на рэальны курс яны ніяк не паўплывалі. Перамена ў тэндэнцыях можа здарыцца толькі тады, калі Нацбанк пачне валютныя інтэрвенцыі. Пэўныя запасы валюты ён сапраўды набраў, дзякуючы крэдытам ЕўрАзЭС і Азербайджана. Але пры курсе 5000 іх хопіць на 2–3 месяцы. Між тым прыватызацыя — іншая патэнцыйная крыніца даходаў — буксуе.


Просмотров: 519 | Добавил: hs99 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Категории раздела
История [7]
Эканомика [2]
Спорт [1]
Обзор главных спортивных событий недели
Интересные статьи [3]
Проишествия [0]
События [5]
Телевизор [2]
Приятного аппетита [0]
Самые вкусные рецепты Белорусской кухни.
Новый год [6]
Рекламодателям [0]
Смешное [1]
Войти
Погода
Статистика
Курсы валют
Облако тегов