Главная » 2011 » Июль » 26 » Судовыя выканаўцы канчаткова выселілі Партыю БНФ(Відэа)
20:52
Судовыя выканаўцы канчаткова выселілі Партыю БНФ(Відэа)
Да менскага офісу Партыі БНФ, які яна займала з 1992 г., прыйшлі судовыя выканаўцы, "якія ведаюць правы           беларусаў", каб завяршыць працэдуру высялення партыі.


Судовыя выканаўцы з’явіліся каля дзвярэй офісу а 10:00, хоць уласна дзвярэй там ужо не было. Партыя выехала з памяшкання па адрасе пр. Машэрава, 8, вечарам 25 ліпеня, зняла пры гэтым уваходныя дзверы і забіла праём фанераю.

Каля 40 хвілінаў судовыя выканаўцы чакалі прадстаўнікоў партыі, каб у іхнай прысутнасці трапіць у памяшканне, але ніхто з палітыкаў там не з’явіўся. У выніку да памяшкання прыйшоў слесар ЖЭСу, які адарваў фанеру, што закрывала ўваход. Судовыя выканаўцы і прадстаўнікі ЖРЭА Савецкага раёну, калі прайшлі ўнутр, пачалі афармленне дакументаў аб высяленні партыі ды перадачы памяшкання ЖРЭА.

Новы офіс партыі размяшчаецца па вул. Крапоткіна, 93а. Яго прэзентацыя запланаваная на 25 жніўня.

belsat.eu
Просмотров: 594 | Добавил: hs99 | Теги: Высяленне, правы, БНФ | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Категории раздела
История [7]
Эканомика [2]
Спорт [1]
Обзор главных спортивных событий недели
Интересные статьи [3]
Проишествия [0]
События [5]
Телевизор [2]
Приятного аппетита [0]
Самые вкусные рецепты Белорусской кухни.
Новый год [6]
Рекламодателям [0]
Смешное [1]
Войти
Погода
Статистика
Курсы валют
Облако тегов