Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што ацэнка Менскага аўтамабільнага завода будзе праведзеная ў верасні-піша http://znb-by.org/Novosti/MAZ-atsenyats-u-verasni.html
Разглядаюцца прапановы аб супрацоўніцтве з карпарацыяй Растэхналогіі і Групай ГАЗ.
«З МАЗам ідзе праца. У верасні будзе праведзеная ацэнка, не толькі МАЗа, але і заводаў-сумежнікаў. Мы разглядаем магчымасць працы з Растэхналогіямі і з Групай ГАЗ», - заявіў М. Мясніковіч, адказваючы на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Каментуючы паведамленні, якія з'явіліся раней, аб тым, што Група ГАЗ не зацікаўленая ў супрацоўніцтве з МАЗам, прэм'ер-міністр заявіў, што «па крайняй меры, іхняя афіцыйная папера ў нас ёсць». «Таму мы паглядзім, што будзе больш выгадна. Але мне падаецца, што працаваць трэба з Растэхналогіямі. Але гэта мая суб'ектыўная адзнака», - падкрэсліў М. Мясніковіч.
Гаворачы аб маючай адбыцца ацэнцы МАЗа, беларускі прэм'ер праінфармаваў, што «на конкурснай аснове нашыя і расейцы абралі сумесную кампанію». «Акрамя таго, мы правядзем самастойную незалежную ацэнку з прыцягненнем замежнага рэйтынгавага агенцтва», - дадаў М. Мясніковіч.
Пры гэтым ён удакладніў, што, ідучы на супрацоўніцтва з расейскімі партнёрамі, МАЗ не прадаецца за грошы. «Размова ідзе аб стварэнні холдынгу для павышэння кіравальнасці, для правядзення ўзгодненай прамысловай палітыкі», - заявіў ён.
|