Главная » 2011 » Октябрь » 22 » Фінал Кадафі - урок ўсім дыктатарам
20:12
Фінал Кадафі - урок ўсім дыктатарам

Інфармацыйныя агенцтвы свету паведамляюць, што былы лівійскі дыктатар Муамар Кадафі памёр ад ран, атрыманых падчас захопу каля ягонага роднага горада Сірт. Гэтаму папярэднічалі паўгады ўзброенага канфлікту паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ягонай ўлады, нагадвае «Незалежная Беларусь».


Былы кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Зміцер Ус:

«Кадафі - вельмі ўпарты і неадэкватны чалавек у сваіх паводзінах. За ўладу ён гатовы быў трымацца усімі сіламі і нават жыццём ахвяраваў дзеля таго, каб заставацца ва ўладзе. Няправільна ўтрымліваць уладу такім незаконным метадам. Ён мог зрабіць пераходны ўрад, адысці ад улады, не даводзіць Лівію да грамадзянскай вайны. Ён кіраваў не дэмакратычна, таму і лёс яго напаткаў такі, як Мілошавіча і Хусейна. Я думаю, што і наш лідэр Лукашэнка павінен аб гэтым задумацца. А менавіта - перадаць уладу дэмакратычным шляхам і не даводзіць Беларусь да грамадзянскай вайны».

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:

- Гэта заканамерны фінал дыктатара. Прычым гэта лідэр, які лічыўся харызматычным, які шмат гадоў у жалезным кулаку трымаў краіну. Да таго ж ён знішчыў усякую палітычную альтэрнатыву. І вось гэты ягоны фінал - гэта ўрок ўсім аўтарытарным і жорсткім кіраўнікам. Бо некаторыя лічаць, што - вось яны закруцілі ўсе гайкі і схапілі Бога за бараду. Але сацыяльны выбух у выніку бывае знішчальным. Ва ўсялякім выпадку - для таго чалавека, які будуе такую піраміду ўлады.
Просмотров: 465 | Добавил: hs99 | Теги: Кадафі, Дыктатура | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Категории раздела
История [7]
Эканомика [2]
Спорт [1]
Обзор главных спортивных событий недели
Интересные статьи [3]
Проишествия [0]
События [5]
Телевизор [2]
Приятного аппетита [0]
Самые вкусные рецепты Белорусской кухни.
Новый год [6]
Рекламодателям [0]
Смешное [1]
Войти
Погода
Статистика
Курсы валют
Облако тегов