Главная » 2011 Июль 27 » 21 год назад было прызнана 27 ліпеня-Днём незалежнасці Беларусі
16:26 21 год назад было прызнана 27 ліпеня-Днём незалежнасці Беларусі | |
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». 8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР. З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў. | |
|
Всего комментариев: 0 | |
Категории раздела
История [7] |
Эканомика [2] |
Спорт
[1]
Обзор главных спортивных событий недели
|
Интересные статьи [3] |
Проишествия [0] |
События [5] |
Телевизор [2] |
Приятного аппетита
[0]
Самые вкусные рецепты Белорусской кухни.
|
Новый год [6] |
Рекламодателям [0] |
Смешное [1] |
Погода
Минск, сейчас |
|
Веб-камера: 21.BY | POGODA.BY |
Статистика
Курсы валют
Облако тегов