Старшыня Беларускага хэльсынскага камітэту Алег Гулак, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч і палітоляг Уладзімер Мацкевіч камэнтуюць прапанову амэрыканскага кангрэсмэна.
Старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт на слуханьнях камісіі ў справе Беларусі 15 лістапада прапанаваў зьвярнуцца да адміністрацыі прэзыдэнта ЗША з заклікам да падрыхтоўкі абвінавачваньня Аляксандру Лукашэнку ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе. Амэрыканскі кангрэсмэн быў уражаны выступам былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча пра катаваньні і зьдзекі ў турме КДБ. Наколькі рэалістычная ініцыятыва спадара Сьміта?
Старшыня Беларускага хэльсынскага камітэту Алег Гулак цалкам падзяляе занепакоенасьць свайго амэрыканскага калегі сытуацыяй у Беларусі:
Гулак: Так, на жаль, сёньня шмат сьведчаньняў таго, што ў Беларусі сур'ёзныя сыстэмныя парушэньні правоў чалавека. Наколькі пры гэтым можна скарыстаць Гааскі суд, я сказаць не гатовы. Тут ёсьць праблема ў тым, шт
...
Читать дальше »